Білоруська поетеса Кацярына Массэ

Вашій увазі представлємо вірші молодої білоруської петеси Кацярыны Массэ.
Народилася 19.02.1997 у Мінську. Закінчила мінську середню школу № 73 і вступила до МДЛУ. У 2012 році у видавництві «Чатыры чвэрці» був виданий перший збірник віршів «Ллється світло у моє вікно». У 2015 році у цьому ж видавництві другий збірник «Двійковий код». У 2015 була прийнята до Спілки письменників Білорусі. З 2011 по 2015 роки брала участь та ставала лауреатом численних білоруських та міжнародних конкурсів. Твори публікувалися в таких періодичних виданнях, як «Белая Вежа», «Минский курьер», «Маладзік», «Серебряные сверчки».  


дзень нараджэння паэткi

мне споўнiлася васямнаццаць тысяч слоў
бо ў паэта замест лёсу –
лексiкон
над iм працую я амаль без перапынку
але ў кожным вершы
ёсць свае памылкi

мне споўнiлася васямнаццаць тысяч слоў
я не раблю высноў
цi многа мне яшчэ iх засталося
але малюся
богу сваёй мовы
каб дапамог дажыць
да самага галоўнага
з усiх ужытых мною
Слова


у Мовы

я пытаю ў Мовы:
“якія твае ўмовы?”
яна мне: “прамовіш на Мове –
і ўсё абсалютнае стане ўмоўным.
а коль зноў пажадаеш волі –
палюбі безумоўна –
і станеш бязмоўнай,
бяз Мовы.
суніме бязмоўнасьць пакуты
і верне цябе да твайго Абсалюта”.

“дык нашто існуеш ты, Мова?” –
“каб аднойчы любілі вы ўсе безумоўна,
без умоваў,
бяз моваў,
звыш моваў”.

 


сьпірытычны сэанс

 

у сэрвісным цэнтры сказалі мне,
гэта вельмі небясьпечна й кепска,
што ў некаторых інтэрфэйс у галаве
ўсё шчэ польскі ці расейскі.
каб урэшце не зламацца,
нам трэба тэр-мі-нова абнаўляцца.
апроч усяго, мяняць раскладку, моўныя калёнкі,
а йнакш паляціць да чорта нашая апэрацыёнка!

і пазьней – у іншай духоўнай роўніцы –
што мы скажам Вітаўту, Сапегам, Радзівілам,
Караткевічу і Эўфрасіньні Полацкай?
“ну-у… у асяродзьдзі беларускамоўных было мала!”,
альбо
“ой, з уладай не пашанцавала!”,
альбо
“э-эм, крыху зблытаў нацыяналізм з нацызмам”,
альбо
“я проста быў дурнем, поўным цынізму”.
не, спадарове,
названым асобам
гэта будзе не даспадобы.
больш за тое,
што, калі іхныя душы зараз тут,
сярод нас альбо нават у нашых целах?
што, калі яны вярнуліся, прыляцелі
паглядзець праз нас,
які жа плён даў час?
што, калі ў Вас душа Касьцюшкі?
а ў Вас – Каліноўскага?
можа, Вашымі вачыма глядзіць Барбара Радзівіл?
а Вашым голасам гаворыць Дунін-Марцінкевіч?

 стагодзьдзямі, тысячагодзьдзямі мы самі ўзаралі гэтую глебу.
ня плугам – а ўласнымі сэрцамі,
ня дзеля хлеба –
а дзеля мацьнейшай духоўнай інэрцыі,
што йдзе ў будучыню, у вечнасьць,
пераадольваючы скруху і галечу. 

ня ведаю, хто зараз варушыць маімі вуснамі,
я кажу гэта ўсё пад нечым сакральным прымусам;
я чую, як нехта мне шэпча, спадарства,
што нам нельга,
нельга,
нельга!
здавацца.


***
я паглыбляюся ў сябе –
адтуль ніхто мне адказаць ня можа.
о божа,
мо мяне не існуе?

хутчэй выходжу на паветра,
хістаецца зямная вось.
і я ўдыхаю пах сусьвету –
і ведаю:
я ёсьць.

дыханьне

удых –
выдых
удых –
выдых
прыслухайся
удых –
выдых
не спынiць
удых –
выдых
музыка
гэта
б’ецца сэрца
сусьвету
удых –
выдых
дыхаюць хвалi
удых –
выдых
дух
рухаецца
па сьпiралi
не спынiць
удых –
выдых
гэта
б’ецца сэрца сусьвету
ты б’ешся
сэрцам сусьвету
сэрца сусьвету
б’ецца табою
сусьвет б’ецца
тваiм сэрцам
удых –
выдых
не спынiць
удых –
выдых
ты не адзiн
ня дыхаеш сам –
гэта
лёгкiя сусьвету
удых –
выдых
у
ды
х
вы
дых
дыхае
дух
не спынiць

 

цырымонія жыцьця

цырымонія жыцьця:
разьлітыя па кубках душы
пад ціскам самазабыцьця
стаяць маўкліва, непарушна
на падносе,
як быццам словы ў двукосьсі.

душу, што цалкам невымерная,
абмежавалі формаю,
памерам,
каб ейны чысты смак і водар
зрабіць чыёйсьці асалодай.

цырымонія жыцьця:
дарэшты выпітыя душы,
і толькі я
лунаю ў кубку непарушным.
куды ўвальецца смак мой, водар
аднойчы плыньню асалоды?

я засталася тут адна –
кім бы ты ні быў,
пі жа, пі мяне да дна.


Белая калёна ў чорнай залі

 Белая калёна.
У чорнай залі.
Кветкавы ордар пад аховай
Бэтону і сталі.
Мармуровая анфіляда.Каменныя контрфорсы.
Мая каралевая памада
Твае «найкаўскія» кросы.
«Сыкстынская Мадона» Рафаэля.
Насупраць — «Квадрат» Малевіча.
Я распасьцерла крылы ды ўзьляцела.
А ты застыў, як Апалён, у сваёй велічы.
Я зьлева: пішу ў паветры клясычную фрэску.
Ты — справа: ставіш лэптоп на загрузку.
І кажаш мне штосьці па-нямецку.
А я маўчу.
Па-беларуску.

Мая рэлігія

 

Ты быў Нічым, аднак, Усім поўны,
Ты выплеснуў зьмест,
каб стаць формай.
Божа,
Ты даў нам пачуцьцё прыгожага,
каб мы пілі Цябе з калодзежа
прыроды і мастацтва,
каб звар'яцелі ў геданічным танцы.
Ты спарадзіў пачварства –
для супрацьвагі і кантрасту.
Калі тану ў харастве і пекнаце –
Ты ўва мне: ў маіх цягліцах, ступаках і жываце.

Насупар разумоваму пратэсту
аднойчы зразумела сэрца,
што форма й ёсьць сваім жа
найглыбейшым зьместам.
Даруйце, іншаверцы,
тэолягі і скептыкі –
мая рэлігія – гэта эстэтыка!

 

 

 

 

0 коментарів

Автор публікації заборонив додавати коментарі